У гонар жанчын-ветэранаў. Сёння ў Шчучыне актывісты розных пакаленняў пасадзілі “Алею памяці”
18.04.2025
Ініцыятыва нарадзілася ў раённай арганізацыі Беларускага
саюза жанчын, але яе ахвотна падхапіў раённы савет ветэранаў, юнакі і дзяўчаты
з шэрагаў БРСМ, школьнікі і педагогі. Не засталіся ў баку прадстаўнікі раённай
улады, супрацоўнікі інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.