Главная / Новости / Новости района
10.03.2025

Вынікі работы за мінулы год падвялі ў ААТ “Першамайск-агра”

 На гэтым тыдні вынікі работы за мінулы год падвялі работнікі ААТ “Першамайск-агра”. Справаздачны сход адбыўся ў актавай зале Першамайскай сярэдняй школы і сабраў работнікаў прадпрыемства на чале з яго кіраўніком Віктарам Дзядовічам. Таксама ўдзел у мерапрыемстве ўзялі намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ігар Аверка, дырэктар ААТ “Васілішкі” Антон Бурнос і старшыня Першамайскага сельвыканкама Наталля Сідлярэвіч.